Tuesday, 23.04.2024, 20:49
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Дапаможная паліцыя пры Службе бяспекі. Уніфармалогія.

Дапаможная паліцыя пры Службе бяспекі. Уніфармалогія.

Сяржук Кабрусёў


Дзяржаўны механізм гітлераўскай Нямеччыны характарызаваўся раздзмутым бюракратычным апаратам. Розныя арганізацыі рабілі адну і тую жа працу, заміналі адзін аднаму. Рабілася гэта наўмысна, каб пазбегнуць змовы з мэтай скідання ўласнай дыктатуры Гітлера. Генштаб Вермахта, канторы Гімлера і Разенберга пасля рэакупацыі Беларусі ўзяліся за эксплуатацыю людскіх рэсурсаў нашай краіны. У выніку былі створаны паліцыйныя аддзелы, якія падпарадкоўваліся Вермахту (Служба парадка, Ахоўныя батальёны), ORPO (дапаможная паліцыя парадка), SD (дапаможная паліцыя пры SD, SS-Drushina, Schutzmannschafts Bataillon der SD 13), RmfdbO (Самаахова). Эвалюцыя знакаў рознасці гэтых аддзелаў працягвалася ўвесь час нямецкай акупацыі Беларусі.

У 1941-м годзе Дапаможная паліцыя пры СД, якая пачала стварацца ў тылавых раёнах паралельна з Службай парадка, атрымала чорныя пятліцы з зялёным кантам (Служба парадка атрымала зялёныя пятліцы з зялёным кантам). Пятліцы былі аднолькавыя як для падафіцэраў, так і для афіцэраў. Афіцэры і падафіцэры атрымалі наплечнікі СД. Дапаможную паліцыю апранулі ў мадыфікаваныя галандскія трафейныя кіцелі, кіцелі ахоўнай паліцыі, агульных СС, вафэн СС. На левы рукаў кіцеля прышывалі нарукаўную эмблему СС, але часцей абыходзіліся без яе. На фуражцы ці фуражырцы насілі цэшкі СС. Дапаможныя паліцыі пры СД і Вермахце часам працавалі поруч пад адным дахам, як гэта было, напрыклад, у Смаленску, дзе обарштурмфюрар-СС Альферчык узначальваў Службу парадка.
У 1942 годзе ў паліцыйных аддзелах пры СД пачалі ўжывацца чорныя пятліцы СД без канта (правая пятліца пустая). Такія пятліцы атрымалі ў 1943-м годзе беларускія паліцыянты Schutzmannschafts Bataillon der SD 13. Замест наплечнікаў СД з чорнага кардона ў 1943 годзе ў дапаможнай паліцыі пачалі ўжывацца наплечнікі СС з зялёным кантам (паліцай вафэн фарбэ).
У латвійскіх СД ужываліся арыгінальныя наплечнікі і пятліцы. Шарга пазначалася на чорных наплечніках і пятліцах без канта паскамі, шаўронамі і зорачкамі.
У 1943 годзе дапаможная паліцыя парадка і дапаможная паліцыя пры СД атрымалі новыя знакі рознасці. Наплечнікі, цэшку і нашыўку на рукаво з крывакрыжам. Паліцыянты пры SD насілі чорныя пятліцы і наплечнікі з зялёным кантам і белым крывакрыжам. Шарга пазначалася шаўронамі і зорачкамі на пятліцах. Старыя чорныя пятліцы з зялёным кантам таксама пряцягвалі ўжывацца, але да іх прышываліся шаўроны.

Эстонскі паліцай пры СД

Мікола Альфёрчык. Старшыня палітаддзела смаленскай дапаможнай паліцыі.

Беларускі паліцыянт пры СД.

Латвійскія паліцыянты пры SD.

Расейскія паліцыянты з Дружыны. На маю думку, правая пятліца ў іх з рунамі СС.

Пятліцы мадэлі 1941 года для дабраахводцаў пры СД. Галуны прышылі пазней па новым інструкцыям.

Пятліцы дапаможнай паліцыі парадка і дапаможнай паліцыі пры СД. 1943 год.

Наплечнік афіцэра мадэлі 1943 года.

Наплечнік шараговых і падафіцэраў пры СД.  1943 год.

Нашыўка на рукаво афіцэра дапаможнай паліцыі пры SD.  1943 год.

Цэшка паліцыянта-дабраахводца пры Службе бяспекі. 1943 год.

 

 

 

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (02.04.2014)
Views: 2231 | Tags: БКА, РОА | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [97]
Section categories
Артыкулы [97]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 2
    Guests: 1
    Users: 1
    Сяржук_з_Барысава
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz