You’re viewing a version of this story optimized for slow connections. To see the full story click here.

Шчара

пяшчотная рака

Story by Fania Nafania 03 de September de 2015

Дзень першы

Адзін з самых цяжкіх і хвалюючых: цягнікамі даязджаем да станцыі Даманава - адзін экіпаж электрычкай з вецярком з Мінска, другі ўначы перакладнымі з Салігорска. Даносім байдаркі да ракі, збіраем - удумлівы і педантычны працэс. Апоўдні адпраўляемся. Пачатак - рака Грыўда.

IMG_2421.jpg
IMG_2425.jpg
IMG_2429.jpg
IMG_2432.jpg

Закінутая электрастанцыя

У першы ж дзень пачынаецца нястрыманы sightseeing. Атмасфера майго любімага фільма дзяцінства “Анаконда”.

IMG_2463.jpg
IMG_2465.jpg
IMG_2471.jpg
IMG_2476.jpg
IMG_2486.jpg
IMG_2493.jpg
IMG_2498.jpg

Другі дзень

Я ўсё яшчэ любуюся прыродай. Але ўжо не так актыўна.Адчыняю для сябе, што тое, што мы заўсёды называлі камышом - гэта рагоз. А камышы (чараты) - гэта нешта накшталт асокі. А тое, што мы ў дарозе думалі, што камышы, насамрэч па-мойму трыснягі. І тое, што мы думалі, што кавыль, па-мойму таксама нешта з разраду трыснягу. З метлюжковых, як мінімум. Хаця кавыль таксама з метлюжковых.

І “гарлачык жоўты” па-руску “кубышка”. А “кувшинка” па-беларуску таксама “гарлачык”. А “белая кувшинка” па-беларуску “белая вадзяная лілея”.

Верасы і ягель
DSCF9144.JPG
Гарлачык жоўты (у руск. м. кубышка, не кувшинка)
IMG_2452.jpg
IMG_2565.jpg
DSCF9077.JPG
Чараты (руск. м. камыш)
Трыснягі ў чалавечы рост
IMG_1125.JPG

масты

IMG_2448.jpg
IMG_2688.jpg
IMG_2698.jpg
IMG_2699.jpg
IMG_1138.JPG
IMG_2506.jpg
IMG_1160.JPG
Вантавы мост у Мастах

Дзень трэці

Кажуць, трэці самы цяжкі, і ў фізічным плане, і ў маральным. Але мне нармальна. Спыняемся на ашаламляльным пясчаным беразе пад хвоямі.

Я застаюся спаць на пяску. Раніцай над галавой - рунічныя крэскі ад самалётаў і чырыканне пляжных ластавак.

IMG_2713.jpg
IMG_2716.jpg
IMG_2717.jpg
WP_20150824_054.jpg
IMG_2720.jpg
WP_20150825_001.jpg
WP_20150825_008.jpg

жыровічы

Кароткая высадка ў Жыровічах не дазволіла нам блізка пазнаёміцца з гэтым гарадком. Тым больш што я па пяць-дзесяць хвілін патраціла на хаджэнне ад крамы да крамы, шукаючы то вады, то крэма, то гематагена. Так гадзіна і прайшла.

Носам утыкаемся ў кусты мяты
DSCF9203.JPG
IMG_2642.jpg
DSCF9214.JPG
DSCF9224.JPG
DSCF9226.JPG
IMG_2650.jpg
IMG_2664.jpg

слонім

Праплываем вуліцу Агінскага. Праплываем мячэць.

WP_20150824_027.jpg

Basic kit

Памылкай было скласці панамкі і пакласці іх у шафу, потым падумаць пра крэм ад сонца і пакінуць яго там жа. Твар свой адчувала воооот якраз вот так як на фотцы. І не, мне не сорамна, я проста абгарэла. Быць пад адкрытым сонцам было проста балюча. Да ўсяго, свой кардыган я схавала ў герму, прыйшлося скарыстацца самым даступным метадам - абматаць рукі бінтамі.З таго што не варта браць - вялікі чорны фотаапарат. Паслухайце дасведчаных людзей і пакіньце яго дома. Таму што будзеце перажываць, што байда перакуліцца, а гэта канец. І таму што кітайская батарэйка скончыцца праз 100 фотак, а не праз 700 абяцаных. Хаця ў сваё апраўданне скажу, што ў падарожжах атрымоўваюцца самыя прыгожыя ўсходы.

Яшчэ мне не спатрэбіліся гумавыя боты (увесь час басанож, цёпла, добра), плашч (дажджоў абяцаных таксама не было). Ідэя ісці ў падарожжа нібыта як на адзін дзень - вельмі слушная. Касметычку - браць. Уначы мне рашуча было не холадна (хаця трэцяя дэкада жніўня). Вельмі патрэбнай рэччу аказаўся power bank, так я тры разы зарадзіла тэлефон і ў мяне засталася хоць нейкая камера. А, і хобі можна пакінуць дома - мальберты розныя, акварэлі, баяны, гармошкі… гэта ясна.

IMG_2711.jpg

Лінгвістычнае

З гісторый у дарозе (здарылася не з намі, заўважу). Беларускія мовазнаўцы чамусьці шмат спрачаюцца, ці ёсць у беларускай мове “добрай раніцы”. Я лічу, што ёсць, але тут такі нюанс. Азін турыст рана падняўся, сабраўся, дапусцім, нагрэў кіпеню, папіў кавы, умыўся і пайшоў у вёску. А ў вёсцы руплівыя жанчыны (каровы ўжо падаілі і на пашу выгналі, мужа на працу адправілі, свінням далі, пятае-дзесятае) - сядзяць на лаўцы. Турыст ім - добрай раніцы. А яны ў адказ - каму раніца, а каму дзень даўно.Такая аказваецца штука.З уласнага досведу: на слова “здрасьце” беларусы адказваюць “дзьвесьце”.


дзень чацвёрты

Самы цяжкі этап - другая палова чацвёртага і пачатак пятага дню. На пяты дзень я думала, што нам веславаць яшчэ дні тры, і гэта ніколі не закончыцца.Асобна хочацца расказаць пра Дзятлаўскі раён. У абед высаджваемся каля вёскі Гарадкі. Гэта лета прайшлося па палях, як мангола-татары, і пакінула толькі жоўтую траву. У вёсцы - помнік расстраляным. Некалькі прозвішчаў стаяць у чатыры калонкі. І па-мойму саміх Гарадкоў дзесьці каля 60 - 80, як мне падалося.

У вёсцы Пархуты я працягваю шукаць ваду. У калодзежах - верхаводка, амаль такая ж жоўтая, як і ў рацэ. Жыхары крайняга ад берага дома адпраўляюць да суседзяў: маўляў, там у іх вада лепшая. Заходжу да суседзяў, нікога не знаходжу. Двор абстаўлены свежавыразанымі клеткамі для трусоў, арэлькамі для дзяцей. Адчыняю такі ж новы драўляны верх калодзежа, знаходжу не скажу што, але не вядро. Становіцца няёмка шарыцца па чужым падворку. Вяртаюся назад да суседзяў. А ў іх аўталаўка. Зноў пытаю, як і дзе лепей набраць вады. Жанчына адпраўляе хлопца знайсці кран. Шукаем разам. Праз хвіліну знаходзім. Потым разумею, што хлопец - шафёр з аўталаўкі. Сам з Казлоўшчыны, за 12 км адсюль.

Агульнае адчуванне - час спыніўся, і кіламетраў на 50 у абодва бакі нас тут максімум чалавек 20.

Раніца: лодкі трэба пераварочваць, каб уначы вадзянік не катаў сваіх дзяцей праз раку
WP_20150825_013.jpg
IMG_2746.jpg
WP_20150825_017.jpg
Вёска Гарадкі
WP_20150825_026.jpg
WP_20150825_028.jpg

Вёска шчара

Тут можна набраць крынічнай вады, агледзець смалакурню, якая працавала ў пачатку 20 стагоддзя (але ўсё яшчэ пахне смалой) і прайсці да помніка вёскам, якія змагаліся ў вайну.

IMG_2788.jpg
Свята-Троіцкая Шчаранская крыніца
WP_20150826_011.jpg
WP_20150826_013.jpg
Рэшткі самалакурні
IMG_2786.jpg
IMG_1172 — копия.JPG
IMG_1173.JPG

апошняя стаянка на шчары

Арыенцір для тых, хто на вадзе - крыж над берагам. Месца відавочна мае гаспадара - кастрышча, палічкі, лазня-каменка.

Яўген і Мікалай ідуць шукаць дзве гары, і прападаюць надоўга, без тэлефонаў. Цямнее. Кірыл ідзе іх шукаць (аргументацыя - вячэра стыне, я есці хачу, я дайду, пакуль ёсць дарога). Я застаюся каля вогнішча. Хвілін на 10, праўда, затое якіх! А магло б быць як у амерыканскім кіно.

WP_20150826_029.jpg
WP_20150826_023.jpg

выплюх у Нёман

Напрыканцы Шчара прыгатавала нам сюрпрызаў. Адзін раз ледзь не перакуліліся на дрэве, якое было цалкам схавана цёмнаю вадою і туманам (і экранам тэлефона, трэба прызнаць). Пасля тут жа Мікалай голымі рукамі злавіў жэраха. Праз некаторы час, мінуючы засыпаныя дубамі берагі, выходзім у Нёман. У сем гадзін раніцы тут ужо радамі стаяць вудачкі. На беразе сустракаем таксу. Скай горда глядзіць у іншы бок. Нёман шырокі, але сям-там праступаюць мелі. Узровень вады на метр ніжэйшы за звычайны.

WP_20150827_016.jpg
WP_20150827_029.jpg
IMG_2815.jpg
IMG_2826.jpg
IMG_2837.jpg
WP_20150825_035.jpg
WP_20150826_006.jpg
IMG_2823.jpg

Масты - горад кантрастаў

У Мастах знаходзіцца адзіны ў Беларусі вантавы мост. Гэта такая своеасаблівая пешаходная вуліца для мастаўлян. Па абодва бакі моста - парк і пляж. Далей у горад - дзве царквы, і разам два крыжы - помнік у гонар 2000-годдзя хрысціянства. Цэрквы - наводдаль адна ад адной. Каталіцкі храм знаходзіцца каля вуліцы Строителей і перад ім крама Строитель, а праваслаўны храм знаходзіцца на вуліцы 30 год ВЛКСМ. У краме мяне спыняе Сведка Іегова, цягне беларускамоўную брашурку са словамі: “Узнайте, кто владеет миром”, на што я машынальна адказваю - “я знаю…” і раптам спыняюся, таму што навошта расказваць ім усё, што я ведаю.

WP_20150827_051.jpg
WP_20150827_089.jpg
WP_20150827_096.jpg
WP_20150827_101.jpg
WP_20150827_115.jpg
WP_20150827_119.jpg
WP_20150827_124.jpg
WP_20150827_103.jpg

усё

Тым часам Мікалай знайшоў таксіста, які пагадзіўся ў шэсць раніцы падвезці нас з байдаркамі да вакзалу.

WP_20150828_008.jpg
WP_20150828_015.jpg
WP_20150828_014.jpg
WP_20150828_006.jpg
WP_20150828_06_40_53_Pro.jpg

Новая актыўная лексіка

Старыца, трыангулятар, лапсердак

карта

Было пройдзена каля 197 км па вадзе і каля 40 км пехатою.

Героі заплыву

Мікалай - арганізатар і кіраўнік паходу, прадстаўляе аматарскі клуб вандроўнікаў “Флібусцьер” (больш пра клуб пачытаць тут). Суседзі ў экіпажы - Кірыл і Скай.Яўген увесь маршрут збіраў з сабою горы, большасць з якіх пазначана чым-небудзь (як на фота - геадэзічны трыангулятар). І я - амаль што капітан)))

WP_20150822_001.jpg
WP_20150827_034.jpg
DSCF9107.JPG
IMG_1176.JPG
IMG_1136.JPG
IMG_2770.jpg